thumb|200px|Герб Слуцка Вядомыя ўраджэнцы Слуцка:
__NOTOC__ thumb|175px|Сямён Алелькавіч thumb|175px|Соф’я Слуцкая thumb|175px|Уладзімір Басалыга thumb|175px|Язэп Дыла thumb|175px|Сямён Косберг thumb|175px|Пётр Кошаль thumb|175px|Эдуард-Антон Красоўскі thumb|175px|Аляксей Кішоў thumb|175px|Піт Паўлаў thumb|175px|Валянціна Сямашка thumb|175px|Вітольд Цэраскі thumb|175px|Уладзімір Цэслер thumb|175px|Фабіян Шантыр thumb|175px|Юрый Шаўцоў thumb|175px|Лідзія Ярмошына
А Уладзімір Уладзіміравіч Агіевіч (1938—2014) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1987). Морыс Адлер (1906—1966) — амерыканскі рабін, дзеяч у галіне адукацыі Барыс Абрамавіч Айзенштат (нар. 1913) — савецкі метэаролаг, біякліматолаг. Доктар геаграфічных навук (1970), прафесар (1970). Заслужаны дзеяч навукі УзбССР. Сямён Алелькавіч (1420—1470) — князь слуцкі (1440—1454), апошні князь кіеўскі (1455—1470). Сяргей Сяргеевіч Аляксанін (нар. 1957) — расійскі навуковец-медык, спецыяліст у вобласці медыцыны катастроф, член-карэспандэнт РАН (2019). Аляксандр Іванавіч Арастовіч (1952–2021) — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт кафедры будаўнічай механікі ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Марк Аляксандравіч Асвяцімскі (1886—1938) — беларускі палітычны дзеяч.
Б Леанід Генадзевіч Барабанаў (нар. 1950) — беларускі дэрматавенеролаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Сцяпан Андрэевіч Баркоўскі (1905—1966) — беларускі крытык, літаратуразнавец, этнограф. Галіна Аляксандраўна Барташэвіч (нар. 1932) — беларускі фалькларыст. Міхаіл Самуілавіч Басалыга (нар. 1942) — беларускі савецкі графік Уладзімір Самойлавіч Басалыга (1940—2020) — беларускі графік Алег Паўлавіч Белавусаў (1945—2009) — беларускі аніматар, сцэнарыст, рэжысёр. Генрых Мікалаевіч Берастоўскі (1929—2010) — расійскі біяфізік. Іцхак Доў Беркавіч (1885-1967) - яўрэйскі пісьменнік і перакладчык. Валянціна Мінаўна Бігеза (1944—2023) — беларускі літаратуразнаўца. Ілья Васілевіч Бранавец (нар. 1990) — беларускі футбаліст. Аляксандр Рыгоравіч Булгак (нар. 1958) — беларускі ўрач-кардыёлаг.
В Яўген Война (нар. 2000) — беларускі футбаліст.
Г Юрка Гаўрук (1905—1979) — беларускі перакладчык, паэт, крытык, рэжысёр. Віктар Уладзіміравіч Грузінскі (1933—1997) — фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар (1985). Файвель Ісакавіч Гаўзе (1897—1990) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (1965), прафесар. Яўген Сяргеевіч Гучок (1940–2024) — беларускі паэт.
Д Дакляровіч (1746— ?) — танцоўшчык. Леанід Андрэевіч Дашук (нар. 1932) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (1991—1994). Валерый Іванавіч Дунай (нар. 1970) — беларускі фізіёлаг. Кандыдат бiялагiчных навук (1999), дацэнт (2004). Язэп Дыла (1880—1973) — беларускі празаік, драматург, грамадскі і культурны дзеяч.
З Віктар Уладзіміравіч Зінчук (нар. 1962) — беларускі фізіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2003).
І Барыс Усеваладавіч Ігнатовіч (1899—1976) — савецкі фатограф Вольга Усеваладаўна Ігнатовіч (1905—1984) — савецкая фатографка.
Л Кацярына Васільеўна Луцкевіч (нар. 1957) — беларуская футбалістка. Васіль Уладзіміравіч Люцікаў (нар. 1957) — беларускі палітык.
К Віктар Аляксеевіч Казлоў (1924—1998) — беларускі савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, міністр сельскай гаспадаркі БССР (1972—1979). Каліна Віктараўна Капуцкая (нар. 1975) — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Кандрат Ільіч Карсалін (1809—1883) — беларускі мастак. Анатоль Мікалаевіч Карташэвіч (нар. 1949) — беларускі вучоны ў галіне аўтатрактарабудавання. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994). Аляксей Леанідавіч Кішоў (нар. 1986) — беларускі гандбаліст. Кірыл Андрэевіч Князеў (нар. 1990) — беларускі гандбаліст. Сямён Арыевіч Косберг (1903—1965) — савецкі інжынер, эксперт у галіне авіяцыйных і ракетных рухавікоў, доктарам тэхнічных навук (1959), Герой Сацыялістычнай Працы (1961). Пётр Агеевіч Кошаль (нар. 1946) — расійскі празаік, гісторык, перакладчык, журналіст. Эдуард-Антон Якаўлевіч Красоўскі (1831—1898) — акадэмік, лейб-акушэр, сапраўдны тайны саветнік, гінеколаг, акушэр, заснавальнік акушэрства ў Расіі. Андрэй Віктаравіч Крайноў (нар. 1978) — беларускі гандбаліст. Юрый Міхайлавіч Крот (нар. 1968) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Генрых Казіміравіч Кулакоўскі (1808—1890) — рускі лекар, стацкі саветнік, доктар медыцыны і прафесар ваеннай Медыка-хірургічнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу (цяпер Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава). Аляксандр Ігаравіч Кучараў (нар. 1995) — беларускі футбаліст.
М Палікарп Манькоў (1910—1999) — беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі. Васіль Маркіянавіч (1730—?) — мастак-іканапісец са Слуцка. Анастасія Сяргееўна Мірончык-Іванова (нар. 1989) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў трайных скачках, скачках у даўжыню. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Іпаліт Восіпавіч Младзецкі (1855—1880) — слуцкі мешчанін, тэрарыст-адзіночка.
П Піт Паўлаў (нар. 1966) — беларускі музыкант, удзельнік гуртоў «N.R.M.», «Pete-Paff», «Garadzkija» Расціслаў Пятровіч Платонаў (1930—2001) — беларускі журналіст, грамадскі дзеяч, прафесар-гісторык. Наталля Аляксандраўна Поляк (нар. 1979) — беларускі гісторык. Ян Пятроўскі (1905—2002) — пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч міжваеннай Заходняй Беларусі і ў эміграцыі, публіцыст, выдавец, рэдактар, пісьменнік і перакладчык.
Р Валянціна Вітальеўна Ражанец (нар. 1964) — беларускі журналіст і палітык. Аляксандр Сяргеевіч Рубанаў (1936—2003) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; член-карэспандэнт з 1989), доктар фізіка-матэматычных навук (1976), прафесар (1981). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999). Уладзімір Сяргеевіч Рубанаў (1938—1990) — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук. Брат А. С. Рубанава. Алег Алегавіч Румо (нар. 1970) — беларускі ўрач-хірург, доктар медыцынскіх навук (2012).
С Хаім Сегал — беларускі мастак 2-й паловы XVIII стагоддзя Ігар Азоравіч Спільнічэнка (нар. 1962) — беларускі палітык. Аляксандр Іванавіч Слупскі (1864—1907) — беларускі і расійскі гісторык і археолаг. Сяргей Леанідавіч Станкевіч (нар. 1961) — беларускі танцоўшчык. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (199). Соф’я Слуцкая (1585—1612) — княгіня, праваслаўны дзеяч, з роду Алелькавічаў. Антон Андрэевіч Сурапін (нар. 1992) — фотажурналіст, стваральнік сайту bnp.by — «Belarus News Photo», сябра БАЖ, пастаянны карэспандэнт Mediakritika.by. Валянціна Антонаўна Сямашка (1868—1938) — беларуская піяністка і музычны педагог.
Ф Анатоль Уладзіміравіч Фядзюшын (1891—1972) — вучоны ў галіне заалогіі, арніталогіі, паразіталогіі, аховы прыроды і паляўнічай гаспадаркі. Доктар біялагічных навук (1938), прафесар (1927). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР.
Х Пётр Сільверставіч Хаўстовіч (1901—1972) — савецкі военачальнік, палкоўнік.
Ц Вітольд Карлавіч Цэраскі (1849—1925) — расійскі і савецкі астраном, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (з 1914 года). Уладзімір Якаўлевіч Цэслер (нар. 1951) — беларускі мастак, дызайнер.
Ч Аляксандр Аляксандравіч Чыркін (1943—?) — беларускі вучоны-біяхімік, арганізатар аховы здароўя і выкладчык Віцебскага медыцынскага інстытута. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986). Доктар біялагічных навук (1980), прафесар (1986).
Ш Фабіян Гіляравіч Шантыр (1887—1920) — беларускі публіцыст, празаік, паэт, перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Меў адносіны з Зоськай Верас і з ёю агульнага сына Антона. Юрый Анатолевіч Шаўцоў (нар. 1959) — беларускі гандбаліст, заслужаны майстар спорту СССР (1982). Галоўны трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па гандболе (з 2009 года). Яўхім Герцавіч Шулякоўскі (1906—1984) — савецкі гісторык, педагог. Кандыдат гістарычных навук (1940), дацэнт.
Я Пінхас Хаімавіч Яброў (1902—1978) — беларускі інжынер-будаўнік. Міхаіл Іванавіч Якімовіч (нар. 1967) — беларускі гандбаліст, левы паўсярэдні. Лідзія Міхайлаўна Ярмошына (нар. 1953) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Беларусі (з 6 снежня 1996). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2003).