Харві Джэймс Алтэр (; ) — амерыканскі ўрач і навуковец, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 2020 года сумесна з двума навукоўцамі: Майклам Хаўтанам і Чарльзам Райсам за адкрыццё віруса гепатыту C, таксама сумесна з Майклам Хаўтанам з’яўляецца лаўрэатам прэміі Ласкера — Дэбейкі за клінічныя медыцынскія даследаванні. Узнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША для грамадзянскіх асоб-медыкаў: Медалём за выдатны ўклад у ахову здароўя. Узначальвае інфекцыйны аддзел Нацыянальных інстытутаў аховы здароўя ЗША.

Дачыненні з Беларуссю 19 жніўня 2025 года падпісаў зварот дваццаці двух нобелеўскіх лаўрэатаў да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з просьбай дамагчыся вызвалення каля 1300 беларускіх палітвязняў.

Катэгорыя:Вірусолагі ЗША