Керыз () — кратэрнае возера, якое знаходзіцца на поўдні Ісландыі, на месцы папулярнага турыстычнага маршрута «Залатое кольца Ісландыі», паблізу горада Сельфас.
Кальдэра гэтага геалагічнага ўтварэння складаецца з чырвонага ці чорнага вулканічнага каменя. Глыбіня кальдэры дасягае 55 м, шырыня — 170 м, даўжыня — 270 м. Само возера — плыткае, глыбіня — 7—14 м.
Катэгорыя:Азёры паводле алфавіта Катэгорыя:Азёры Ісландыі Катэгорыя:Горы Ісландыі Катэгорыя:Вулканы паводле алфавіта Катэгорыя:Вулканы Ісландыі Катэгорыя:Кратарныя азёры