Людміла Уладзіміраўна Нікалайчык (нар. , в. Моўчадзь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі медык, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Біяграфія Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «педыятрыя».

Працавала ўрачом-інтэрнам па педыятрыі Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы, участковым урачом-педыятрам дзіцячай кансультацыі, участковым урачом-педыятрам установы аховы здароўя «Драгічынская цэнтральная раённая бальніца».

Загадчык педыятрычнага аддзялення паліклінікі ўстановы аховы здароўя «Драгічынская цэнтральная раённая бальніца».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканняНікалайчык Людміла Ўладзіміраўна.

Узнагароды Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Драгічынскага райвыканкама і Драгічынскага раённага Савета дэпутатаўПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання .

Крыніцы

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Педыятры Беларусі