7,62×54 мм R (7,62×53R; 7,62×54; 7,62×54R; ад  — рантавы, з абадком) — унітарны вінтовачны патрон з гільзай з выступаючай закраінай памерам 7,62 × 53,72 мм, агульнай максімальнай даўжынёй патрона 77,16 мм, дыяметрам кулі 7,92 мм і дульнай энергіяй каля 3500 Дж.

Памеры патрона

Сціслая характарыстыка Куля дадзенага патрона валодае высокай паражальнай здольнасцю па жывой сіле. Па сваім характарыстыкам яна прыкладна раўняецца кулі патрона 7,62 × 51 мм NATO. Трапленне ва ўнутраныя органы, напрыклад печань, смяротна, бо куля хутчэй за ўсё яе поўнасцю разбурыць.Поражающее действие стрелковых боеприпасов

Характарыстыкі Кулі патрона 7,62×54 мм R валодают наступным прабіўным дзеяннем:

стальны шалом прабіваеца куляй са стальным стрыжнем на дыстанцыі 1700 м; бронекамізэлька IV класа абароны (па расійскаму ГОСТ Р 50744-95) прабіваецца куляй са стальным стрыжнем на дыстанцыі 200 м; браня таўшчынёй 7 мм пры куце сустрэчы 90° прабіваеца бранябойна-запальнай куляй на дыстанцыі 550 м; бруствер са шчыльна ўтрамбаванага снегу прабіваецца ўсімі тыпамі куль на дыстанцыі 1000 м на глыбіню 70-80 см;Са стальным сардэчнікам, лёгкай абразца 1908 года, трасіруючай і бранябойна-запальвальнай. земляная перашкода з вольна насыпанага супясчанага грунту прабіваеца ўсімі тыпамі куль на дыстанцыі 1000 м на глыбіню 25-30 см; сухія сасновыя брусы перасеку 20×20 см, змацаваныя у штабелях, прабіваюцца ўсімі тыпамі куль на дыстанцыі 1200 м на глыбіню 20 см; цагельны мур прабіваецца ўсімі тыпамі куль на дыстанцыі 200 м на глыбіню 10—12 см.Наставление по стрелковому делу. 7,62-мм ротный пулемёт обр. 1946 г. — 1984.Наставление по стрелковому делу. 7,62-мм пулемёт Горюнова (СГМ, СГМБ, СГМТ). — 1968.

Заўвагі

Катэгорыя:Вінтовачныя патроны Катэгорыя:Патроны