Барыс Андрэевіч Калава́ндзін (; — ) — вучоны ў галіне гідрадынамікі і цеплафізікі, доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1986), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994, член-карэспандэнт з 1989), член Нью-Ёркскай акадэміі навук (1994).
Біяграфія Нарадзіўся ў Архангельску. У 1961 годзе скончыў фізіка-механічны факультэт Ленінградскага політэхнічнага інстытута. Працаваў у канструктарскім бюро на заводзе транспартнага машынабудавання ў Харкаве і вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце чорнай металургіі Дзяржплана Украінскай ССР у Данецку. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і пачаў працу ў Інстытуце цепла- і масаабмену Акадэміі навук БССР. Да 1973 года займаў пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка, потым — загадчыка лабараторыяй турбулентнасціНекралог у «Инженерно-физическом журнале» .
Навуковая і грамадская дзейнасць Навуковая дзейнасць Б. А. Калавандзіна звязаная з распрацоўкай нетрадыцыйных метадаў навігацыі скарасных гідрадынамічных аб’ектаў і спосабаў зніжэння іх гідрадынамічнага супраціўлення, даследаваннем турбулентнасці і працэсаў пераносу ў вадкасцях. Займаўся вырашэннем прыкладных задач, стварэннем новай тэхнікі і тэхналогій. Адначасова з навуковай дзейнасцю выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце і ў якасці запрошанага прафесара ва ўніверсітэтах Германіі, Італіі і іншых краін. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 10 кандыдацкіх дысертацый. Кіраваў Дзяржаўнай праграмай фундаментальных даследаванняў «Механіка», уваходзіў у склад экспертных і навуковых саветаў, рэдакцыйных калегій часопісаў.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій. Сааўтар патэнта «Устройство для очистки сточных вод»Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента .
Сярод апублікаваных прац: Корреляционное моделирование процессов переноса в сдвиговых турбулентных течениях: Обзор соврем. исслед. — Мн., 1982. Моделирование теплопереноса при неоднородной турбулентности. — Мн., 1980. Процессы переноса в турбулентных течениях: Сб. науч. тр. / Акад. наук БССР, Ин-т тепло- и массообмена им. А. В. Лыкова — Мн., 1988.
Літаратура
Спасылкі Барыс Андрэевіч Калавандзін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Памяти учёного: КОЛОВАНДИН Борис Андреевич // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Некралог у «Инженерно-физическом журнале» // Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі
Катэгорыя:Механікі СССР Катэгорыя:Цеплафізіка Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ