Хазалбек Бахцібекавіч Атабекаў (нар. ) — палкоўнік (з 2007 года), былы намеснік камандуючага Унутранымі войскамі Рэспублікі Беларусь з 2018 годаХазалбек Атабеков назначен заместителем командующего внутренними войсками МВД Беларуси. Этнічны таджык.

Біяграфія У 1990 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча. У 1996 годзе атрымаў крапавы берэт з рук Дзмітрыя Паўлічэнкі. Займаў пасаду камандзіра спачатку роты, а затым і батальёна ўнутраных войскаў.

У 2009Спецназом будет командовать Хазалбек Атабеков—2012 гадах быў камандзірам 3-й асобнай Чырванасцяжнай брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС (вайсковая часць 3214), затым — намеснікам начальніка ўпраўлення баявой і аператыўнай падрыхтоўкі Галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Рэспублікі БеларусьПрезидент назначил замкомандующего внутренними войсками .

22 мая 2018 года прызначаны намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 22 мая 2018 года № 193 «О Х. Б. Атабекове» .

13 жніўня 2020 года на хвалі пратэстаў у Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Атабекава медалём «За бездакорную службу I ступені»Лукашенко наградил более 300 силовиков медалью «За безупречную службу».

15 сакавіка 2022 года ён вызвалены ад пасады і звольнены ў запас з правам нашэння ваеннай формыПолковник Атабеков уволен в запас.

Санкцыі У 2012 годзе Атабекаву забаранілі ўезд у краіны Еўрасаюза. У Чорны спіс Еўрасаюза трапіў за тое, што «камандаваў разгонам дэманстрацыі 19 снежня 2010 года ў Мінску з ужываннем празмернай сілы»COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года.

2 кастрычніка 2020 года было аб’яўлена, што Атабекаў трапіў у санкцыйныя спісы ЕС (спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС) і ЗША (спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб)OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША. ЕС увёў санкцыі супраць намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС як адказнага за кампанію рэпрэсій і запалохвання МУС пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года: адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаванні, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў. Акрамя таго, Атабекава ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швейцарыя. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна.

Узнагароды ордэн «За службу Радзіме»Минское ВВПОУ: годы и судьбы!, медаль «За бездакорную службу» III ступені (18 сакавіка 2005)Указ Президента Республики Беларусь от 18 марта 2005 года № 141 «О награждении военнослужащих внутренних войск Министерства внутренних дел медалью „За безупречную службу“ I, II, III степени» , медаль «За бездакорную службу» II ступені, медаль «За бездакорную службу» I ступені (13 жніўня 2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 жніўня 2020 года № 305 «Аб узнагароджанні» .

Крыніцы

Спасылкі Хто такі Хазалбек Атабекаў?

Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША