«Апошні бой Кастэра» () — амерыканскі чорна-белы нямы кароткаметражны біяграфічны вестэрн 1912 года рэжысёра Фрэнсіса Форда. Першы фільм пра генерала Джорджа Армстранга Кастэра і яго апошні бой каля Літл-Бігхорн. Прэм'ера адбылася 4 кастрычніка 1912 года.

Сінопсіс Фільм апавядае пра падзеі 1876 года і бітву паміж індзейцамі і 7-м кавалерыйскім палком арміі ЗША каля ракі Літл-Бігхорн. Рэшткі амерыканскіх войскаў пад камандаваннем Джорджа Кастэра вымушаны трымаць апошнюю абарону на ўзгорку пад націскам індзейцаў.

У ролях

Стварэнне Фільм здымаўся на студыі «Inceville», каньён Санта-Інэс, Лос-АнджэлесIMDb Locations. У фільме бралі ўдзел больш за 2000 статыстаў. З бюджэтам у 30 000 долараў фільм быў самым дарагім на момант выхаду.

У 1924 годзе выйшла другая, дапоўненая версія фільма працягласцю 54 хвіліны1925 Harvey Window Card for Francis Ford's Movie 'Custer's Last Fight'. Другая версія выпушчана ў 2005 годзе на DVD.

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы 1912 года Катэгорыя:Фільмы Фрэнсіса Форда Катэгорыя:Нямыя фільмы ЗША Катэгорыя:Вестэрны Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі ЗША