Анатоль Георгіевіч Грышук (нар. , в. Галынка Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці) — заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, бухгалтарскі ўлік.

Працаваў старшым бухгалтарам, эканамістам мясатлушчавага цэха, старшым эканамістам-фінансістам бухгалтэрыі, намеснікам галоўнага бухгалтара, галоўным бухгалтарам Гродзенскага мясакамбіната, намеснікам галоўнага бухгалтара, намеснікам генеральнага дырэктара па мясной галіне Гродзенскага абласнога аб’яднання мясамалочнай прамысловасці, дырэктарам Гродзенскага мясакамбіната, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Гродзенскі мясакамбінат».

Кіраваў «Гродзенскім мясакамбінатам» 30 гадоў — з 1989 да сыходу з пасады ў сакавіку 2019 года. У час свайго кіраўніцтва развіваў у тым ліку пазапрофільную дзейнасць праўдпрыемства: напрыклад, стварыў аргатурыстычны комплекс «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы», фазанарый у Парэччы, заснаваў штогадовы пленэр разбяроў.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Хобі і грамадская дзейнасць Калекцыянуе зброю і прадметы, звязаныя з паляванне. У 2022 годзе адкрыў у Гродне прыватную галерэю «Grishuk Arsenal», дзе выставіў сваю калекцыю: мячы, шаблі, шпагі, нажы, рэплікі даспехаў часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, сямейныя рэліквіі, гадзіннікі, медалі і значкі. У тым ліку ў галерэі выстаўленыя медалі гродзенскага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Курловіча, які сябраваў з Грышуком.

Па яго ініцыятыве ў гістарычным цэнтры Гродна ў 2023 годзе з'явіўся адзін з самых вялікіх у Беларусі муралаў аўтарства мастака-манументаліста Уладзіміра Качана. На мурале на гістарычную тэматыку выяўленыя гродзенскія замкі, беларуская шляхта, святы Губерт і ягоны алень.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», міжнародным ордэнам Усмешкі, юбілейнымі медаляміГрышук Анатолій Георгіевіч . У 2014 годзе атрымаў званні «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» і «Ганаровы грамадзянін горада Гродна».

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Эканамісты Беларусі