Познаньскі ўніверсітэт мастацтваў імя Магдалены Абакановіч () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы культуры і мастацтваў, якая знаходзіцца ў Познані.
Агульная характарыстыка Паўстаў у 1919 годзе як Дзяржаўная школа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. З'яўляецца адным з двух універсітэтаў мастацкага профілю, якія функцыянуюць у Польшчы. Галоўны будынак універсітэта, дзе змяшчаецца рэктарат, знаходзіцца ў цэнтры горада на рагу Алеі Караля Марцінкоўскага і вуліцы 23 лютага ў будынку даваеннага краёвага староства.
У 1996 годзе вучэльня атрымала статус акадэміі мастацтваў, а ў 2010 годзе - статус мастацкага ўніверсітэта.
Універсітэт мае агулам 6 навучальных будынкаў, размешчаных у самым цэнтры горада. У 2020 і 2021 гадах плануецца адкрыццё яшчэ аднаго аб'екта на вуліцы Шкіперскай і на вуліцы Мельжынскага. Да універсітэту таксама адносіцца плэнэрны дом у Скоках.
З кастрычніка 2016 года дзейнічае пяць універсітэцкіх галерэй, створаных у супрацоўніцтве з уладамі горада: галерэя "Вялікая сцэна UAP", галерэя "Малая сцэна UAP", галерэя "Curators'lab", галерэя дызайну і галерэя R20 (у цяперашні час галерэя "Адкрытая сцэна"). У 2020 годзе да іх далучылася галерэя факультэта жывапісу і малявання – Шэўская галерэя 16. У гарадскіх галерэях вучэльні праводзяцца выставы, у першую чаргу студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў універсітэта, а таксама семінары як для дзяцей, так і для дарослых.
Факультэты Факультэт анімацыі і інтэрмедый Факультэт архітэктуры і дызайну Факультэт ўнутранай архітэктуры і сцэнаграфіі Факультэт мастацкай адукацыі і куратарства Факультэт графікі і візуальных камунікацый Факультэт фатаграфіі Факультэт жывапісу і малявання Факультэт скульптуры
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Познань Катэгорыя:1919 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы