Васіль Іванавіч Чэкан (нар. , Марцінава Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Іванаўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча Міністэрства ўнутраных спраў СССР па спецыяльнасці «Супрацьпажарная тэхніка і бяспека», Наваполацкі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».

Праходзіў службу на розных пасадах у органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Віцебскай вобласці і г. Віцебска, узначальваў Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, быў начальнікам Дэпартамента па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступеніЧэкан Васілій Іванавіч.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання