Максім Уладзіміравіч Місько () — беларускі юрыст, палітык, грамадскі дзеяч. Кандыдат юрыдычных навук.
Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут правазнаўства.
Працаваў прыватным прадпрымальнікам, камерцыйным дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Аграмінфуд», дырэктарам, юрысконсультам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Эстэртэкс».
Старшыня праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру», дацэнт кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканняМісько Максім Уладзіміравіч.
Крыніцы
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Юрысты Беларусі