Уладзімір Мікалаевіч Азаранка (нар. , в Алесенкава Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Скончыў Бранскую дзяржаўную інжынерна-тэхналагічную Акадэмію па спецыяльнасці «Лясная і лесапаркавая гаспадарка».
Працаваў майстрам лесу, ляснічым, дырэктарам ДЛГУ «Клімавіцкі лясгас».
Абіраўся дэпутатам Клімавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага, дваццаць сёмага і дваццаць восьмага скліканняў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага скліканняАзаранка Уладзімір Мікалаевіч.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Клімавіцкага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання Катэгорыя:Лесаводы Беларусі