Сяргей Пятровіч Рубніковіч (нар. 18 чэрвеня 1974, в. Сасноўцы, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі ўрач. Доктар медыцынскіх навук (2012), прафесар (2015), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2021).
Біяграфія Нарадзіўся 18 чэрвеня 1974 года ў вёсцы Сасноўцы Валожынскага сельсавета. Скончыў Шаркаўшчынскую СШ №1.
У 1996 годзе скончыў стаматалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1998 годзе скончыў клінічную ардынатуру па артапедычнай стаматалогіі на кафедры артапедычнай стаматалогіі БелМАПА. З 1998 года працаваў асістэнтам, а затым з 2004 года дацэнтам кафедры артапедычнай стаматалогіі БДМУ. У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Выбар куксавай штыфтавай укладкі і штыфтавых зубоў з улікам захаванасці сценак каналаў каранёў (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)», а ў 2011 годзе доктарскую дысертацыю на тэму: «Лазерна-аптычная дыягностыка хвароб перыядонту і абгрунтаванне метадаў іх лячэння (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)». З красавіка 2013 года загадчык кафедры артапедычнай стаматалогіі і артадантыі з курсам дзіцячай стаматалогіі БелМАПА.
21 верасня 2020 года прызначаны на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэтаКадравы дзень у Прэзідэнта: новы дзяржаўны санітарны ўрач, рэктары ВНУ і кіраўніцтва Мінфіна.
Навуковая дзейнасць З’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком навуковай школы па стаматалогіі з выкарыстаннем клетачных і лічбавых тэхналогій. Аўтар больш як 450 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 35 кніжных выданняў, 300 артыкулаў у беларускіх і замежных выданнях, 20 патэнтаў на вынаходствы, 19 інструкцый па прымяненні, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, мае звыш 250 актаў укараненняў у практычную ахову здароўя і навучальны працэс. Санкцыі ЕС, іншых краін 21 чэрвеня 2021 года Рубніковіч быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Паводле рашэння Савета Еўрапейскага саюза Рубніковіч «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Аляксандра Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму ЛукашэнкіCOUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года Рубніковіч трапіў і ў санкцыйны спіс Швейцарыі. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.
У чэрвені 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Рубніковіча, які патрабаваў зняцця санкцый ЕС.
Спасылкі Рубникович Сергей Петрович
Катэгорыя:Стаматолагі Беларусі Катэгорыя:Рэктары Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС