Завулак Калі́ніна () — завулак у Першамайскім раёне Мінска.
Размяшчэнне Арыентаваны з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Цягнецца ад вуліцы Калініна да вуліцы Бялінскага. Працягласць завулка складае 680 м.
Забудова № 16 — будынак пабудаваны як лабараторны корпус НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (1975, архітэктары А. Жалдакоў, Г. Занеўскі). Цяпер у будынку размяшчаецца выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».
Спасылкі
Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)