Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Торунь.
Агульная характарыстыка Універсітэт быў створаны ў адпаведнасці з указам Савета Міністраў ПНР ад 24 жніўня 1945 года, зацверджанага Прэзідыумам Нацыянальнага савета ПНР 11 верасня 1945 года. Стварэнне ўніверсітэцкага цэнтра павінна было спрыяць навуковай і культурнай актыўнасці рэгіёну, садзейнічаць працэсам умацавання польскасці рэгіёна і кампенсаваць недахоп кадраў пасля вайны, навучаючы новых спецыялістаў для культуры і народнай гаспадаркі. Акрамя таго, стварэнне ўніверсітэта ў Торуні павінна было кампенсаваць страту палякамі Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні і Універсітэта Яна Казіміра ў Львове.
Вучэльня сёння з’яўляецца адным з найбуйнейшых універсітэтаў у Польшчы, як па колькасці студэнтаў, так і па спецыяльнасцях. Універсітэт мае права прысуджаць доктарскую ступень у 25 навуковых дысцыплінах і хабілітацыю ў 22 дысцыплінах. Ва ўніверсітэце працуе 4,3 тыс. чалавек, у тым ліку 2,2 тыс. навукова-педагагічных работнікаў. У гэтай групе працуе больш 500 прафесараў і дактароў хабілітаваных. На 17 факультэтах і ў міждысцыплінарным цэнтры сучасных тэхналогій навучаецца каля 25 тыс. студэнтаў.
Структура Факультэт біялагічных і ветэрынарных навук Факультэт хіміі Фармацэўтычны факультэт Філалагічны Факультэт Факультэт фізікі, астраноміі і прыкладной інфарматыкі Гуманітарны факультэт Медыцынскі факультэт Факультэт матэматыкі і інфарматыкі Факультэт эканамічных навук і кіравання Факультэт гістарычных навук Факультэт медыцынскіх навук Факультэт навук аб зямлі і прасторавай эканоміцы Факультэт педагагічных навук Факультэт паліталогіі і міжнародных даследаванняў Факультэт права і адміністрацыі Факультэт выяўленчых мастацтваў Факультэт тэалогіі
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:1945 год у Польшчы