1-ы завулак Акрэсціна — завулак у Маскоўскім раёне Мінска. Знаходзіцца ў мікрараёне Грушаўка. Названы ў гонар Барыса Сямёнавіча Акрэсціна (1923—1944), удзельніка вызвалення Беларусі, Героя Савецкага Саюза. На завулку знаходзяцца толькі 2 дамы: 36 і 38.

Забудова № 36А — ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама. Стаў вядомы затрыманнем удзельнікаў пратэстаў 2006 і 2020 г. № 36 — цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама. № 38 — прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх ГУУС Мінгарвыканкама.

Спасылкі

Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск) Катэгорыя:Завулкі Мінска