Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт у Ольштыне () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Ольштын.
Агульная характарыстыка Навучальная ўстанова ўтворана 1 верасня 1999 года ў выніку аб’яднання Аграрна-тэхнічнай акадэміі, Вышэйшай педагагічнай школы і Вармінскага тэалагічнага інстытута. Галоўны кампус размешчаны ў ольштынскім раёне Кортава. Універсітэт навучае студэнтаў дзённа і завочна на пятнаццаці факультэтах, чатырнаццаць з якіх маюць поўныя акадэмічныя правы, гэта значыць права на наданне доктарскіх ступеняў і хабілітацыі. Правы на наданне доктарскіх ступеняў маюць усе 15 факультэтаў — у сукупнасці яны могуць прысвойваць доктарскую ступень у 24 навуковых дысцыплінах.
Структура Гуманітарны факультэт Медыцынскі факультэт Факультэт біяінжынерыі жывёл Факультэт біялогіі і біятэхналогіі Факультэт геаінжынерыі Факультэт навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі Факультэт матэматыкі і інфарматыкі Факультэт ветэрынарнай медыцыны Факультэт эканамічных навук Факультэт сацыяльных навук Факультэт тэхнічных навук Факультэт навук пра харчаванне Факультэт права і адміністрацыя Факультэт мастацтваў Факультэт тэалогіі Школа грамадскага здароўя Філіял у Элку
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:1999 год у Польшчы Катэгорыя:Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт