«Вялікая Айчынная вайна. 1944 год» — роспіс, выкананы беларускім мастаком Міхаілам Савіцкім у 1971 годзе для інтэр’ера будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. У 1973 годзе за гэтую працу Савіцкі ўдастоены Дзяржаўнай прэміі СССР. Пры зносе старога будынка музея ў 2014 годзе роспіс акуратна знялі і адрэстаўравалі. Цяпер роспіс захоўваецца ў фондах музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паколькі спецыфічная планіроўка новага будынка музея не дазваляе яго экспанавацьПроизведения монументального советского искусства: чего Минск лишился навсегда и что еще можно сохранить. 13 августа 2019 .

Манументальная жывапісная кампазіцыя памерам 6,6×7,5 мПроизведения монументального советского искусства: чего Минск лишился навсегда и что еще можно сохранить. 13 августа 2019 займала тарэц другога і трэцяга паверхаў, насупраць лесвіцы. Роспіс выкананы сінтэтычнай тэмперай па эргаліце, прыбітым да сцяны.

Актыўна працавала ў інтэр’еры, мэтанакіравана настройваючы на ўспрыманне экспазіцыі музеяБезопасность зданий и сооружений. Дарья Ивановская 13.12.2006 09:45. Кампазіцыя пабудавана на складанай дынаміцы накіраваных углыбіню і набягаючых кругавых рытмаў, якія сюжэтна можна вызначыць як «Круг фронту», «Круг тылу» і «Круг жыцця, што адраджаецца». Цэнтрам кампазіцыі, яе сэнсавым і драматычным ядром з’яўляецца выява групы жанчын у жалобе, якія ўвасабляюць боль па загінуўшых, надзею па перамогу, працяг жыцця. Гэтая група вылучана маштабна і як бы пастаўлена на п’едэстал. Навокал яе палыхае полымя вайны, самкнутыя шчыльным кальцом ірвуцца ў атаку воіны, зладжаным строем адпраўляюцца на фронт атрады маладых салдат. Жанравыя сцэны, размешчаныя ўнізе кампазіцыі, адлюстроўваюць адраджэнне разбуранай вайной гаспадаркі, сустрэчы на вызваленай зямлі. Тэма вайны паказана ў кампазіцыі ў агульначалавечым маштабе, разам з тым у ёй прысутнічае перажытае асабіста мастаком, што надае вырашэнню тэмы асаблівы гуманістычны сэнс.

Катэгорыя:Манументальны жывапіс Беларусі Катэгорыя:Карціны Міхаіла Савіцкага Катэгорыя:Карціны 1971 года Катэгорыя:1971 год у Мінску Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны