Магілёўскае партызанскае злучэнне — партызанскае злучэнне на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, аформілася 6 красавіка 1943 года як ваенна-аператыўная група пры Магілёўскім падпольным абкоме КП(б)Б.
Камандаванне Кіраўнікі: Дзмітрый Сцяпанавіч Маўчанскі (да красавіка 1944); М. В. Шпак (красавік—чэрвень 1944); Камандзіры: Пётр Валяр’янавіч Яхантаў (да жніўня 1943); Савелій Герасімавіч Сідарэнка-Салдаценка (жнівень 1943—чэрвень 1944); Начальнікі штаба: С. Г. Сідарэнка-Салдаценка (да жніўня 1943); Г. І. Георгіеўскі (жнівень 1943—чэрвень 1944).
Склад У злучэнне ўваходзілі: 1-я Клічаўская партызанская брыгада; 2-я Клічаўская партызанская брыгада; 4-я Клічаўская партызанская брыгада; 5-я Клічаўская партызанская брыгада; 3-я Бярэзінская партызанская брыгада; 1-я Асіповіцкая партызанская брыгада; 6-я Магілёўская партызанская брыгада; 8-я Рагачоўская партызанская брыгада (да красавіка 1943 года); 8-я Круглянская партызанская брыгада; 9-я Кіраўская партызанская брыгада; 10-я Журавіцкая партызанская брыгада (да красавіка 1943 года), усяго каля 6 500 партызан.
Пазней былі ўключаны або сфарміраваны: 11-я Быхаўская партызанская брыгада; 12-я кавалерыйская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна (да верасня 1943 года); 13-я Касцюковіцкая партызанская брыгада; 14-я Цемналеская партызанская брыгада; 17-я партызанская брыгада; Партызанская брыгада «Чэкіст»; Партызанская брыгада імя М. А. Шчорса.
Для ўмацавання кіраўніцтва партызанскім рухам у красавіку 1943 года падпольны абком партыі накіраваў ва ўсходнюю частку вобласці ўпаўнаважаных Я. Н. Нікіфарава (паўднёва-ўсходнія раёны) і М. В. Шпака (паўночна-ўсходнія раёны). Пры падпольных райкомах партыі былі створаны Асіповіцкая, Быхаўская, Бялыніцкая, Бярэзінская, Кіраўская, Клічаўская, Круглянская, Магілёўская, Шклоўская, Краснапольская, Прапойская, Чэрыкаўская ваенна-аператыўныя групы; большасць брыгад на працягу 1943 года былі расфарміраваны на самастойныя атрады, якія дзейнічалі ў складзе ваенна-аператыўных груп. Па меры росту і ўзброенасці атрады разгортваліся ў партызанскія палкі: 15-ы партызанскі полк; 113-ы партызанскі полк; 121-ы партызанскі полк імя А. М. Касаева; 122-і партызанскі полк «За Радзіму»; 152-і партызанскі полк; 208-ы партызанскі полк імя І. В. Сталіна; 277-ы партызанскі полк; 425-ы партызанскі полк; 537-ы партызанскі полк; 600-ы партызанскі полк; 810-ы партызанскі полк.
У снежні 1943 года перабазіраваны зноў сфарміраваная 8-я партызанская брыгада ў Брэсцкую, 208-ы полк у Пінскую вобласці. На тэрыторыі Магілёўскай вобласці дзейнічалі партызанскі полк «Трынаццаць» і 1-я Бабруйская партызанская брыгада, якія не ўваходзілі ў склад Магілёўскага партызанскага злучэння. На час злучэння з Чырвонай Арміяй (верасень—кастрычнік 1943 года і чэрвень—ліпень 1944 года) у злучэнні налічвалася 33 400 партызан.
Адзінаццаці партызанам злучэння — Б. М. Дзмітрыеву, С. Г. Жуніну, П. І. Кавалёву, М. П. Каралёву, А. М. Касаеву, А. Ф. Колесавай, В. І. Лівенцаву, Л. Дз. Лорчанку, А. С. Лукашэвічу, У. А. Парахневічу, М. Тапівалдыеву — прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:Гісторыя Магілёўскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе