Людміла Максімаўна Ляшчанка (нар. , Галоўчын Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства. Працавала настаўнікам пачатковых класаў, выхавацелем групы падоўжанага дня, настаўнікам гісторыі Каменнаборскай сярэдняй школы Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Была сакратаром, выканаўцам абавязкаў старшыні выканкама Багушэвіцкага сельскага Савета дэпутатаў, настаўнікам гісторыі, дырэктарам Дзмітравіцкай сярэдняй школы Бярэзінскага раёна, дырэктарам Кандацкай сярэдняй школы Цюхтэцкага раёна Краснаярскага края, настаўнікам пачатковых класаў Такучэцкай сярэдняй школы пасёлка Сплаўны Краснаярскага края. Займала пасады дырэктара Любушанскай сярэдняй школы-садка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці, начальніка аддзела адукацыі Бярэзінскага райвыканкама.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняЛЯЩЕНКО ЛЮДМИЛА МАКСИМОВНА .
Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медалём Святой прападобнай Ефрасінні, ігуменні ПолацкайПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання