Уварава () — вёска ў Краснінскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Мерлінскага сельскага паселішча.

Гісторыя У 1812 годзе ля вёскі адбыліся бітвы паміж рускімі і французскімі войскамі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Уварава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 годаВызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці .

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Краснінскага раёна (Смаленская вобласць)