Ваенная кампанія ЗША і іх саюзнікаў у Іраку выклікала супярэчлівую рэакцыю ў міжнароднай і грамадзянскай супольнасці, што вылілася ў пратэстныя дэманстрацыі па ўсім свеце. У акцыях узялі ўдзел 36 мільёнаў чалавек .
Даваенныя акцыі У 2002 годзе ўрад Злучаных Штатаў пачаў прыводзіць довады ў карысць ўварвання ў Ірак. Гэта фармальна пачалося з прамовы амерыканскага прэзідэнта Джорджа Буша на Генеральнай Асамблеі ААН 12 верасня 2002 года, у якой кіраўнік дзяржавы сцвярджаў, што іракскі ўрад і асабіста Садам Хусейн парушалі законы ААН аб зброі масавага паражэння, і таму патрабуецца ваеннае ўварванне ў ІракPresident Bush’s address to the United Nations , CNN, September 12, 2002. Яшчэ да яе пачатку, вайна не прымалася за неабходную многімі людзьмі, якія падвяргалі сумневу тлумачэння прычын яе пачатку амерыканскім урадамThis Looming War Isn’t About Chemical Warheads or Human Rights: It’s About Oil , Robert Fisk, January 18, 2003, The Independent. Апытанне, якое прайшло ў 41 краіне, паказала, што менш чым 10% апытаных падтрымаюць уварванне ў Ірак без санкцыі ААН, а палова не падтрымала б уварванне пры любых абставінахIraq Poll 2003 , Gallup international.
Антываенныя групы ва ўсім свеце сталі арганізоўваць грамадскія пратэсты. Згодна з французскім акадэмікам Дамінік Рэініе, паміж 3 студзеня і 12 красавіка 2003 года 36 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце прынялі ўдзел амаль у 3 000 антываенных пратэстахAnti-war protests do make a difference , Alex Callinicos, Socialist Worker, March 19, 2005..
Самай буйнах з іх стала дэманстрацыя 15 люты 2003 года. Гэта былі скаардынаваныя пратэсты супраць кааліцыі, якая рыхтавалася тады да ўварвання.
Ацэнкі колькасці ўцягнутых удзельнікаў пратэстаў адрозніваюцца. Згодна з Бі-бі-сі, у пратэстах прынялі ўдзел ад шасці да дзесяці мільёнаў чалавек у шасцідзесяці краінах з 15 па 16 лютага; іншыя ацэнкі вагаюцца ад васьмі да трыццаці мільёнаў. Найбольшыя пратэсты прайшлі ў краінах, чые ўрады прынялі ўдзел у нападзе на Ірак ці падтрымалі яго. Самыя магутныя пратэсты мелі месца ў Еўропе. Пратэст у Рыме прыцягнуў прыблізна тры мільёны чалавек, і занесены ў 2004 годзе ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самая буйная антываенная дэманстрацыя ў гісторыі светуLargest anti-war rally, Guinness Book of world records, 2004.
Пасля 2003 года Антываенныя выступы працягнуліся пасля ўварвання і акупацыі Ірака. Яшчэ ў першы дзень баявых дзеянняў, 20 сакавіка, акцыі прайшлі ў шэрагу буйных гарадоў ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Егіпце, Грэцыі, Францыі і Коста-Рыкі.
Пасля першага перыяду баявых дзеянняў у сакавіку—красавіку 2003 года інтэнсіўнасць пратэстаў часова знізілася. Акцыі супраць вайны ў цэлым працягваліся, часта з нагоды гадавін пачатку канфлікту і візітаў членаў адміністрацыі Буша ў замежныя гарады. У Злучаных Штатах да агульных антываенных пратэстаў далучыліся дэманстрацыі, засяроджаныя на канкрэтных пытаннях або стратэгіях, уключаючы: процідзеянне катаванням і жорсткаму звароту (напрыклад, у турме Абу-Грэйб), заклікі да вываду войск кааліцыі з Іраку, процідзеянне вярбоўцы і процідзеянне ваенным і карпаратыўным падрадчыкам. Самыя буйныя пратэсты ў гэты перыяд прайшли 30 жніўня 2004 года і 29 красавіка 2006 годаhttps://www.flickr.com Image of black bloc members during Iraq War Protest in Washington, D.C., March 21, 2009..
Апошняя такая акцыя прайшла 20 мая 2012 года. На скрыжаванні вуліц Чэрмак і Мічыган горада Чыкага ветэраны вайны ў Іраку правялі мітынг супраць вайны. У другі раз у гісторыі Злучаных Штатаў салдаты і марскія пяхотнікі адмовіліся ад сваіх ваенных медалёў. У першы раз гэта адбылося ў 1971 годзе.
Гл. таксама Пацыфізм Паход на Пентагон Антываенныя пратэсты 15 лютага 2003 года
Зноскі
Катэгорыя:Вайна ў Іраку Катэгорыя:Акцыі пратэсту Катэгорыя:Пацыфізм