Аляксей Паўлавіч Шалякін (, Пецярбург — пасля 1974) — беларускі і расійскі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1931 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў архітэктарам Маскоўскага аэрапорта, у Міністэрстве сувязі СССР, з чэрвень 1946 па чэрвень 1948Холодова Е. В. Зодчие Курского края ХУП-ХХ веков. 2003, — 280 с. года галоўным архітэктарам Курска. 16 чэрвеня 1946 года быў арыштаваны па справе паэта . Працаваў у праектных арганізацыях Сыктыўкара, з пачатку 1950-х гадоў Уладзіміра, Іванава, з 1960 па 1969 год — галоўным архітэктарам праектаў у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1935 года. Пражываў у Ленінградзе.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): галоўная зала Акруговага Дома афіцэраў па пр. Рэвалюцыі, 32 у Варонежы (1945), праект унутранага аздаблення канцэртнай залы музвучылішча па вул. Леніна, 75 у Курску (1946), праекты райкамаў паўторнага выкарыстання для Курскай вобласці (1948, у сааўтарстве)Архитекторы и авторы проектов. Шелякин А. П., праекты планіровак новых кварталаў у слабодах Курска , пасёлак аэрапорта «Унукава», планіроўка і забудова жылых раёнаў Уладзіміра, Іванава, Прыволжска (1931—1959), раёнаў Зялёны Луг-1, 2, Чыжоўка-1, 2, квартала Бондараўская—Высокая ў Мінску.
Узнагароды Узнагароджаны медалямі.
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Варонежа Катэгорыя:Архітэктары Курска Катэгорыя:Архітэктары Іванава (Расія)