Сяргей Уладзіміравіч Камянецкі (нар. , Гродна) — беларускі палітык. Палкоўнік.

Біяграфія Скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, Бакінскае вышэйшае агульна-вайсковае каманднае вучылішча (інжынер па рамонту і эксплуатацыі гусенічных і колавых машын), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе (афіцэр з вышэйшай ваеннай адукацыяй), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканаміст-міжнароднік).

Працоўную дзейнасць пачаў камандзірам дэсантна-штурмавога ўзвода ў Туркестанскай ваеннай акрузе. Служыў камандзірам дэсантна-штурмавога ўзвода ў Рэспубліцы Афганістан. Працаваў намеснікам ваеннага камісара Кастрычніцкага раённага ваеннага камісарыята горада Гродна, намеснікам ваеннага камісара Гродзенскага гарадскога ваеннага камісарыята, старшынёй гродзенскай абласной арганізацыі «Грамадскае аб’яднанне „Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане“».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняўКАМЕНЕЦКИЙ СЕРГЕЙ ВЛАДИМИРОВИЧ .

Узнагароды Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Пашаны, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і РасііПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання