«Hot Fuss» () — дэбютны альбом амерыканскага рок-гурта «The Killers», які ўбачыў свет 15 чэрвеня 2004 года. У 2005 годзе альбом быў намінаваны пры Grammy Awards ў катэгорыі «Лепшы рок-альбом». Дагэтуль па ўсім свеце было прададзена больш за 7,5 млн копій «Hot Fuss»."Still a hot fuss: The Killers beat the odds". The Seattle Times. Published October 6, 2006.

Музычны кірунак Праз увесь альбом можна адчуць некаторы ўплыў гуртоў, які дзейнічалі падчас New Wave 1980-х гадоў, а менавіта: New Order, The Cure, The Smiths (таксама сольная праца Морысі), Duran Duran і The Cars, а таксама Лу Рыд, U2, Дэвід Боўі і Oasis. Між тым, у альбоме ўжо даволі выразна акрэсліваецца асабісты стыль гурта: меладычна багаты глэм-рок з абавязковым шлейфам сінты-поп напрамку.

Сінглы

Назва Дата выхаду Лэйбл"Somebody Told Me" 15 марта 2004 г.Island Records, Universal, Lizard King"Mr. Brightside" 24 мая 2004 г.Island Records, Universal, Lizard King"All These Things That I’ve Done" 15 жніўня 2004 г.Island Records, Universal, Lizard King"Smile Like You Mean It" 2 мая 2005 г.Island Records, Universal, Lizard King

Трэк-ліст

Стваральнікі Музыкі Брэндан Флаўэрз (спевы, сінтэзатар), Дэйв К’юнінг (сола-гітара, падпеўкі), Марк Стормэр (бэйс-гітара, падпеўкі) і Ронні Вэнаксі (Ванучы) Мал. (ударныя, пяркусія).

Музычная дапамога Джэф Сольцман — прадуцэнт The Killers — прадуцэнты Джэф Сольцман — муз. інжынер Корлін Бёрд — муз. інжынер

Іншае Робі Уільямс выконваў прыпеў з песні The Killers "All These Things That I’ve Done" на сваіх выступах.http://www.channel4.com/music/features/L/Live8/live8live.html . Гэтаксама зрабілі і Coldplay з U2, уставіўшы гэты прыпеў ("I’ve got soul but I’m not a soldier" — "У мяне ёсць душа, але ж я не жаўнер"), у свае, адпаведна, песні "God Put a Smile Upon Your Face" і "Beautiful Day".

Спасылкі Island Records with American and British versions

Катэгорыя:Альбомы The Killers Катэгорыя:Дэбютныя альбомы Катэгорыя:Альбомы Island Records Катэгорыя:Альбомы Vertigo Records