«Чырвонае і чорнае» () — раман Стэндаля, апублікаваны ў 1830 годзе. Існуе мноства гіпотэзаў, чаму аўтар абраў менавіта такую назву, але адназначнага меркавання не існуеЛ. И. Вольперт. Тайна названия «Красное и черное».
У рамане раскрываецца трагічная гісторыя Жульена Сарэля, «у душы якога ідзе барацьба паміж прыроднай шляхетнасцй і небяспечнымі марывамі славалюбства». Паказваючы жыццё героя, аўтар адначасова вымалёўвае тры сацыяльныя слупы французскага грамадства пасля рэвалюцыі 1793 года: буржуазію, духавенства, дваранства.
Раман «Чырвонае і чорнае» выйшаў пасля Ліпеньскай рэвалюцыі 1830 года, спрычынёнай палітыкай караля Карла Х, які спрабаваў вярнуць норавы і парадкі, што былі да Вялікай французскай рэвалюцыі. Менавіта да Карла Х г-ня дэ Рэналь памкнецца ехаць па памілаванне для каханага. Дзеянне рамана адбываецца ў 1820-я гады.
Спасылкі
Катэгорыя:Кнігі 1830 года Катэгорыя:Любоўныя раманы Катэгорыя:Раманы на французскай мове Катэгорыя:Псіхалагічныя раманы Катэгорыя:Парыж у культуры і мастацтве