Мінскае партызанскае злучэнне было створана ў лістападзе 1941 — лютым 1942 гадоў пад кіраўніцтвам Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б у паўднёвых раёнах Мінскай вобласці. Адначасова ў паўночных раёнах Палескай вобласці сфарміравалася злучэнне партызанскіх атрадаў (камандзір Фёдар Іларыёнавіч Паўлоўскі). У красавіку 1942 года яны аб’ядналіся ў злучэнне атрадаў Мінскай і Палескай абласцей. З утварэннем Палескага партызанскага злучэння (у сакавіку 1943) рэарганізавана ў Мінскае партызанскае злучэнне.
Камандаванне Камандзіры: Васіль Іванавіч Казлоў (сакавік 1942 — ліпень 1944) Раман Навумавіч Мачульскі (кастрычнік 1942 — май 1943, выконваў абавязкі) Іосіф Аляксандравіч Бельскі (май-чэрвень 1943, люты-ліпень 1944, выконваў абавязкі);
Начальнікі штаба: П. М. Канавалаў (чэрвень 1942 — студзень 1943) К. М. Бакун (студзень—сакавік 1943) М. П. Куксаў (сакавік-жнівень 1943) Р. В. Гнусаў (жнівень 1943 — ліпень 1944)
Склад У склад злучэння ўваходзілі: Партызанская брыгада «Беларусь» Партызанская брыгада «Буравеснік» 2-я Мінская партызанская брыгада 3-я Мінская партызанская брыгада імя С. М. Будзённага 12-я кавалерыйская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна 25-я партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі 27-я партызанская брыгада імя В. І. Чапаева 32-я партызанская брыгада імя М. І. Калініна 37-я партызанская брыгада імя А. Я. Пархоменкі 64-я партызанская брыгада імя В. П. Чкалава 95-я партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ 99-я партызанская брыгада імя Дз. Ц. Гуляева (да снежня 1943 года) 100-я партызанская брыгада імя С. М. Кірава 101-я партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага 121-я партызанская брыгада імя А. Ф. Брагіна 161-я партызанская брыгада імя Р. І. Катоўскага 200-я партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага 225-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава 258-я партызанская брыгада імя В. У. Куйбышава 300-я партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава Партызанская брыгада імя М. І. Калініна Таксама ў склад Мінскага партызанскага злучэння ўваходзілі і асобна дзейныя атрады.
На тэрыторыі Мінскай вобласці таксама дзейнічалі партызанскія злучэнні Слуцкай і Барысаўска-Бягомльскай зон. У кастрычніку 1942 года ў Мінскай (Чэрвеньскай) зоне дзейнічалі брыгады 1-я Мінская, «Разгром», «За Савецкую Беларусь», «За Радзіму», «Полымя», імя П. К. Панамарэнкі, імя В. І. Чапаева, «Чырвоны Сцяг», імя С. М. Кірава імя газеты «Правда», імя М. А Шчорса (не ўвесь час), некалькі асобна дзейных атрадаў (каля 12 000 партызан). Апрача таго на тэрыторыі Мінскай вобласці дзейнічалі партызанская брыгада М. М. Нікіціна і партызанская брыгада «Стары». Усяго на тэрыторыі Мінскай вобласці дзейнічала 45 брыгад (больш за 55 000 партызан). Частка брыгад была перабазіравана ў іншыя вобласці. У чэрвені—ліпені 1944 года з Чырвонай Арміяй злучыліся 37 брыгад і 7 асобна дзейных атрадаў (больш за 40 000 партызан).
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:Гісторыя Мінскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1941 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе