Аўстрыйская хакейная ліга (, таксама вядома як Erste Bank Eishockey Liga) — галоўная хакейная ліга Аўстрыі.
Гісторыя
Створана ў 1923 годзе, у 1923—1965 гадах, за выключэннем 1936 і 1939—1945, у Аўстрыі праводзіліся штогадовыя хакейныя турніры рознага фармату, іх пераможцы аб’яўляліся чэмпіёнамі Аўстрыі. З сезона 1965/1966 гадоў вядзецца гісторыя сучаснай Аўстрыйскай хакейнай лігі.
Ліга мела розных спонсараў, з сезона 2003/2004 імянны спонсар — аўстрыйскі Erste Bank.
Выступленне каманд у лізе Ліга спачатку ўключала толькі аўстрыйскія каманды, з нядаўняга часу ўключае каманды са Славеніі (з сезона 2006/2007), Венгрыі (з сезона 2007/2008), Чэхіі (з сезона 2010/2011), Італіі (з сезона 2013/2014), Славакіі (з сезона 2020/2021).
У 2013 годзе ХК «Медзвешчак» пакінуў Аўстрыйскую хакейную лігу дзеля ўдзелу ў Кантынентальнай хакейнай лізе
2018 года, праз фінансавыя праблемы, лігу пакінуў славенскі ХК «Акрон Есеніце», але вярнуўся ХК «Медзвешчак».
28 студзеня 2019 года ХК «Медзвешчак» абвясціў, што не будзе ўдзельнічаць у лізе праз фінансавыя цяжкасці.
У маі 2020 года чэшскі ХК Орлі Знойма абвясціў пра выхад з лігі з-за пандэміі COVID-19 і нявызначанага эканамічнага стану клуба. З сезона 2020/2021 клуб будзе гуляць у чэшскай 2-й хакейнай лізеHokejisté Znojma se vrátí do české soutěže, ve hře zůstává i první ligaOrli budou v sezóně 2020/21.
У сезоне 2021/2022 Аўстрыю прадстаўляюць толькі 8 з 11 удзельнікаў турніру.
Клубы у сезоне 2020/2021
Каманда Краіна Горад Арэна Умяшчальнасць Удзел у лізе Грац Eisstadion Graz-Liebenau 4050 2000/2001 Клагенфурт Eissportzentrum Klagenfurt 5500 1923/1924 Лінц Linzer Eissporthalle 3800 2000/2001 Зальцбург Eisarena Salzburg 3600 2004/2005 ХК Вена Кэпіталз Вена Erste Bank Arena 7022 2001/2002 Філах Stadthalle Villach 4800 1977/1978 Інсбрук Tiroler Wasserkraft Arena 8000 2003/2004 Дорнбірн Messestadion 4270 2012/2013 Секешфехервар Ifjabb Ocskay Gábor Jégcsarnok 3600 2007/2008 Бальцана Eiswelle 7200 2013/2014 Браціслава Зімовы стадыён Андрэя Непела 3500 2020/2021Fix: iClinic Bratislava Capitals erhalten finale Spielberechtigung
Спасылкі
Erste Bank Eishockey Liga (EBEL) Österreichischer Eishockeyverband (ÖEHV)
Катэгорыя:Хакейныя лігі Катэгорыя:Хакей у Аўстрыі Катэгорыя:Хакей у Славакіі Катэгорыя:Хакей у Італіі