«Begin Again» (бел. «Пачынаецца зноў») — другі сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага студыйнага альбома «Red». Кампазіцыя была напісана самой спявачкай, а з прадзюсіраваннем ёй дапамагалі Дэн Хаф і Нэйтан Чапмэн. Першапачаткова трэк быў выпушчаны 25 верасня 2012 года як прома-сінгл. Пазней лэйбл Big Machine прадставіў яго ў якасці другога паўнавартаснага сінгла з будучага альбома артысткі.

«Begin Again» атрымала адабрэнне музычных крытыкаў. Многія пазітыўна ацанілі вяртанне Свіфт да каранёў музыкі кантры, якая зрабіла яе папулярнай выканаўцай. Тэкст песні апісвае сітуацыю, калі чалавек улюбляецца зноў, перажыўшы цяжкае растанне з папярэднім палюбоўнікам. Кампазіцыя дасягнула верхняй дзясяткі галоўнага амерыканскага чарта Billboard Hot 100. На цяперашні час сінгл мае шэсць плацінавую сертыфікацыю ў ЗША.

«Begin Again» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый, у тым ліку на прэмію Грэмі.

Інфармацыя «Begin Again» стала другім сінглам да чацвёртага студыйнага альбома Тэйлар «Red». У яе стварэнні ўдзельнічалі сама спявачка, а таксама Дэн Хаф і Нэйтан Чапмэн. Паводле адной з найбольш папулярных тэорый, песня прысвечана Джэйку Джыленхалу. Упершыню спявачка прадставіла кампазіцыю ў тэлепраграме Good Morning America 24 верасня 2012 года. Афіцыйны рэліз адбыўся ў iTunes на наступны дзень, 25 верасня. Першапачаткова меркавалася выпусціць песню ў якасці прома-сінгла. Пазней лэйбл вырашыў, што песня стане другім афіцыйным сінглам з «Red», і яна зайграла на кантры-радыё 1 кастрычніка. Лімітаваная версія сінгла на кампакт-дысках была выпушчана ў продаж 23 кастрычніка і распаўсюджвалася эксклюзіўна праз Amazon.com і афіцыйную інтэрнэт-краму Свіфт.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

«Begin Again» — гэта класічная кантры-кампазіцыя. Згодна з выдадзенымі нотнымі лістамі, яна запісана ў павольным тэмпе ў 76 удараў у хвіліну, у памеры такту ў 4/4. Асноўная гарманічная паслядоўнасць кампазіцыі, запісанай у танальнасці соль мінор, складаецца з акордаў: G — C(add2) — G/B.Вакал Свіфт ахоплівае ноты ад D3 да B4.

Колькасць прададзеных копій сінгла ў першы тыдзень склала 299,000 асобнікаў, што дазволіла яму дэбютаваць на першым месцы ў Billboard Hot Digital Songs і сёмым — у Billboard Hot 100. Акрамя таго, песня дасягнула ўмеранага поспеху ва ўсім свеце.«Begin Again» стаў шостым хітом першай пяцёркі Свіфт ў Канадзе, а таксама дасягнуў топ-20 у Аўстраліі і топ-10 у Новай Зеландыі.

Здымкі відэакліпа прайшлі ў Парыжы, і ён быў прадстаўлены 3 кастрычніка. Рэжысёрам выступіў Філіп Эндлмэн.

Патаемнае пасланне — «Цяпер я нашу абутак на абцасах».

Версіі

Лічбавая версія

«Begin Again» — 3:58

Крытычныя водгукі Песня атрымала станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў, многія з якіх хвалілі Свіфт за аўтарскае майстэрства. Taste Of Country даў кампазіцыі 4 балы з 5, апісаўшы яе, як «глыток свежага паветра, які, як мы спадзяемся, кажа пра сапраўдны тон яе будучага альбома». Entertainment Weekly пісаў, што кампазіцыю можна апісаць, як «добра зробленую песню пра каханне» і адзначаў талент Свіфт у «вылучэнні моманту з жыцця і ўменні разгарнуць яго да паўнавартаснага аповяду». Popcrush дала песні 4 балы з 5, адзначыўшы, што «Свіфт намалявала яркую карціну першага спаткання, якое ідзе за цяжкім разрывам». Аглядальнік Roughstock таксама даў песні 4 балы з 5, адзначыўшы, што «песня стала велізарным крокам наперад для Тэйлар».

У выданні The Boot апісалі кампазіцыю, як выдатную баладу. Under the Gun Review хвалілі Свіфт за веданне, якім чынам «рабіць шчаслівай яе асноўную аўдыторыю», таксама адзначыўшы, што песня дае «адчуванне палёту». У MuchMusic хвалілі Свіфт, сцвярджаючы «што, нягледзячы на абсалютную свабоду выпускаць бесклапотныя і выбуховыя песні, яна таксама застаецца паэтам і ведае, як стварыць эмацыйныя і пранікальныя ў душу песні, якія гавораць з яе шматмільённай арміяй фанатаў на адной мове». Country Universe даў песні змешаную рэцэнзію і ацаніў у сярэдні бал «B». Ён паскардзіўся на тое, што песні Свіфт пастаянна закранаюць адну і тую ж тэму хлопцаў.

«Begin Again» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый, у тым ліку на прэмію Грэмі.

ГодПрэміяНамінацыяВынікСпасылка2013American Country AwardsЖаночы сінгл года Жаночае відэа года Відэа года BMI AwardsМатэрыял года Кантры-прэмія CMT Music AwardsЖаночае відэа года 2014Grammy AwardsЛепшая кантры-песня

Чарты

Штотыднёвыя чарты Чарт (2012)Вышэйшаяпазіцыя ARIA20 Canadian Hot 1004 Canada Country7 IRMA25 FIMI72 RIANZ11 Official Charts Company27 PROMUSICAE35 UK Singles Chart30 Billboard Hot 1007 Hot Country Songs10 Country Airplay3

Выніковыя гадавыя чарты Чарт (2012)Вышэйшаяпазіцыя Hot Country Songs100Чарт (2013)Вышэйшаяпазіцыя Country Airplay48 Hot Country Songs57