Іна Сяргееўна Фёдарава (нар. , Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Працавала ў БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1975 года — старшы архітэктар Беларускага спецыялізаванага навукова-рэстаўрацыйнага ВА «Белрэстаўрацыя» Міністэрства культуры БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Праектныя працы ў вобласці паркабудаўніцтва і добраўпарадкавання тэрыторыі помнікаў архітэктуры. Аўтар навуковых прац.
Узнагароды Узнагароджана бронзавым медалём ВДНГ БССР (1980).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Ландшафтныя архітэктары Беларусі