Burger King (Бургер Кінг) — амерыканская кампанія, уладальнік глабальнай сеткі рэстаранаў Burger King.

Гісторыя Першы рэстаран пад назвай «Insta-Burger King» адкрыты 4 снежня 1954 года ў прыгарадзе Маямі.

У 1954 годзе кампанія сутыкнулася з фінансавымі праблемамі, і яе выкупілі Дэвід Эджартан і Джэймс Маклэмар. Першае, што яны зрабілі, — перайменавалі кампанію на Burger King.

За паўстагоддзя ўладальнікі кампаніі змяніліся чатыры разы, апошні — бразільская кампанія 3G Capital, якая купіла пакет акцый у 2010 годзе.

У канцы 2013 года Burger King паведаміў, што мае 13000 рэстаранаў у 79 краінах, 66 % рэстаранаў знаходзіцца ў ЗША, і 99 % усіх рэстаранаў кіруецца прыватнікамі.

У 2015 годзе адкрыты першы рэстаран у Беларусі.

Бургер Кінг у розных краінах

ЗША

Першы рэстаран адкрыўся ў 1954 годзе і называўся «Insta-Burger King».

На 2020 год у ЗША 7295 рэстаранаў, больш за ўсё ў Тэхасе — 588.

Аўстралія

У Аўстраліі «Burger King» перайменаваны на «Hungry Jack's», бо гандлёвае найменне «Burger King» належыць іншай кампаніі.

Першы «Hungry Jack’s» у Аўстраліі адкрыты 18 красавіка 1971 года.

У 1996 годзе кампанія адкрыла першы «Burger King» у Аўстраліі, нягледзячы на існаванне «Hungry Jack’s», бо да 2001 года паміж рэстаранамі былі судовыя разбіральніцтвы.

У 2001 годзе рэстараны аб’ядналіся ў «Hungry Jack’s».

На 2020 год у Аўстраліі 420 рэстаранаў «Hungry Jack’s».

Беларусь

Першы рэстаран адкрыты 9 ліпеня 2015 года ў Мінску. Таксама ў першы дзень запрацавала сістэма рэфіл, якая дазваляе да канца дня даліваць напоі.

Станам на канец жніўня 2024 года, у Беларусі 44 рэстараны: 24 у Мінску, 5 у Гродне, па 3 у Віцебску, Гомелі і Магілёве, па 2 у Брэсце і Салігорску, па 1 у Полацку, Жлобіне, Мазыры, Баранавічах, Лідзе і Нацыянальным аэрапорце Мінск.