«Гравітацыя» () — мастацкі фільм 2013 года рэжысёра Альфонса Куарона. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Сандра Булак і Джордж Клуні.
Сюжэт Доктар Раян Стоўн (Сандра Булак) — бліскучы медыцынскі інжынер, гэта яе першая місія на шатле, з ёй ветэран-астранаўт Мэт Кавальскі (Джордж Клуні), у якога апошні палёт да выхаду на пенсію. Але на, здавалася б, руцінным выхадзе ў адкрыты космас здараецца стыхійнае бедства. Шатл руйнуецца, пакідаючы Стоўн і Кавальскі сам-насам — прывязанымі адзін да аднаго ў пустэчы.
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 240 кінаўзнагародамі і яшчэ 182 намінацыямі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2013 года Катэгорыя:Фантастычныя фільмы 2013 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2013 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2013 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы Альфонса Куарона