Дывізіённы камісар Дывізіённы камісар — у спецыяльнае званне для вышэйшага палітычнага складу Чырвонай Арміі і Флоту ў 1935—1942 гг. Адпавядала воінскаму званню камдыў ў арміі і флагман 2-га рангу на флоце. Папярэдняе званне — брыгадны камісар, наступнае званне — карпусны камісар.

Гісторыя Уведзена пастановамі ЦВК і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года адначасова з іншымі персанальнымі воінскімі званнямі.

Рашэннем ДКА ад 9 кастрычніка 1942 года інстытут ваенных камісараў быў ліквідаваны, і ўсе камісары атрымалі армейскія і флоцкія званні на прыступку ніжэй.

малодшае званне: Брыгадны камісарДывізіённы камісарстарэйшае званне:Карпусны камісар

Эквівалентныя чыны Род войскаўАдпаведнае званне / пасадаУ камандным складзеАгульнавайсковае званнеКамдыў (да 7 мая 1940 года)Генерал-маёр (з 7 мая 1940 года)Народны камісарыят унутраных спраў СССРСтаршы маёр дзяржаўнай бяспекі Веремеев Ю. Г. Анатомия армии. Таблицы воинских званий Русской Армии. Рабоче-Крестьянская Красная Армия 1935—1940 гг.,уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года і па 6 ліпеня 1945 года(ваеннаслужачыя пагранічных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА)Ваенна-Марскі Флот СССРФлагман 2-га рангу (да 7 мая 1940 года)Контр-адмірал (з 7 мая 1940 года)У начальніцкім складзеу сухапутных і ваенна-паветраных сілахДывінжынеру ваенна-марскіх сілахІнжынер-флагман 2-га рангуу ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаўДывінтэнданту ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаўДывваенюрысту ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаўДывурачу ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаўДывветурач

Знакі адрознення Знакі адрознення дывізіённага камісара ў арміі: два ромбы ў пятліцах (без эмблемы роду войскаў да і з эмблемай роду войскаў пасля ) і агульная для палітработнікаў усіх званняў чырвоная зорка з сярпом і молатам, нашытая на абодвух рукавах вышэй за абшлаг. На флоце дывізіённы камісар насіў нарукавную нашыўку ў выглядзе шаўрона аднаго шырокага і аднаго вузкага залацістага колеру з чырвоным прасветам паміж імі і чырвонай зоркай з сярпом і молатам над імі (1 жніўня 1941 года нашэнне такіх нашывак было адменена).

Гл. таксама Камісар (у вайсковым падраздзяленні) Воінскія званні і знакі адрознення РСЧА 1935—1940 Воінскія званні і знакі адрознення РСЧА 1940—1943

Спасылкі Введение постановлением ЦИК и СНК СССР персональных воинских званий в армии и на флоте (1935 г. 22.9) Знаки различия званий военнослужащих РККА 1935-40гг. Часть 3. Высший командный и начальствующий состав. Знаки различия званий военнослужащих Красной Армии 1940-42гг. Часть 3. Высший командный и начальствующий состав. Нарукавные знаки различия военнослужащих ВМФ (июнь 1941 — февраль 1943) Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл СССР