«Сіндба́д» () — венгерскі фільм 1971 года, пастаўлены рэжысёрам Золтанам Хусарыкам па апавяданнях пісьменніка . Галоўную ролю ў карціне выканаў Золтан Лаціновіч.

Прэм’ера фільма адбылася 25 лістапада 1971 года ў Венгрыі. У жніўні 1972 года карціна брала ўдзел у 33-м Венецыянскім кінафестывалі. У 2000 годзе фільм быў уключаны ў «» найлепшых фільмаў .

Сюжэт Позняй восенню па тужлівай венгерскай правінцыі коціцца брычка з прыстойна апранутым, але мёртвым спадаром (Золтан Лаціновіч). Конь звыкла трымае шлях ад адной дамы сэрца да іншай, але хаваць мужчыну, які, судзячы па ўсім, пражыў вельмі насычанае жыццё, ні адна з іх не спяшаецца.

Акцёрскі склад

Вытворчасць Першапачаткова на ролю Сіндбада быў выбраны італьянскі акцёр Віторыа дэ Сіка. Але пасля таго, як прадзюсары адмовілі яго сыну ў магчымасці напісаць саўндтрэк да карціны, Дэ Сіка адхіліў прапанову, і роля была перададзена вядомаму венгерскаму акцёру Золтану Лаціновічу.

Выхад Прэм’ера карціны адбылася 25 лістапада 1971 года ў Венгрыі. У жніўні 1972 года фільм браў удзел у Венецыянскім кінафестывалі, у асноўнай праграме «Венецыя 33». 25 кастрычніка 1974 адбылася прэм’ера фільма ў Нью-Ёрку.

У 2011 годзе фільм быў алічбаваны і выдадзены на DVDSzindbád, Second Run DVD (UK), July 2011. (Region 0)..

Ніжэй прыведзены спіс прэм’ер фільма паводле краін у храналагічным парадку: ДатаКраінаУдакладненне жнівень 1972 Венецыянскі кінафестываль прэм’ера на тэлебачанні Нью-Ёрк 1977 красавік 1980

Крытыка Крытыкі аднадушна ўхвалілі фільм за прыгажосць вобразаў і аператарскую працу. Так, з «The New York Times» адзначыла, што «атмасфера гэтага фільма можа здацца банальнай — але гэта не так з-за незвычайных (і вельмі прыгожых) вобразаў, якія льюцца з экрана». Па меркаванні кінакрытыка фільм «уяўляе сабой дзівосную арыгінальную працу з вобразамі, якой у значнай ступені спрыяе цудоўная аператарская праца , і напоўнены выдатнымі гістарычнымі кадрамі ў сельскай мясцовасці, маляўнічымі касцюмамі і парадам жаночай прыгажосці». Аглядальнік з «» заявіў, што «найбольшае задавальненне тут — пачуццёвае, з захапляльнымі ўрэзкамі флоры, фаўны і пацёртых фотаздымкаў, што стварае ўражанне сюррэалістычнага папярэдніцтва такіх творцаў, як Тэрэнс Малік і Вернер Херцаг».

У 2000 годзе фільм быў уключаны ў «» найлепшых фільмаў .

Узнагароды Фільм быў узнагароджаны прэміяй Джозефа фон Штэрнберга на .

Крыніцы

Спасылкі (на 12.03.2022) Сіндбад на сайце «FilmAffinity» (на 12.03.2022) (на 12.03.2022)

Сіндбад на сайце «КиноПоиск» (на 12.03.2022)

Катэгорыя:Фільмы Венгрыі 1971 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1971 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы 1971 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Венгрыі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Венгрыі Катэгорыя:Фільмы на венгерскай мове Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў Катэгорыя:Фільмы Золтана Хусарыка