«Наш голас» — газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі. Выдавалася Беларускай сялянска-работніцкай грамадой з 27 студзеня да 28 лютага 1927 года ў Вільні на беларускай мове 2 разы на тыдзень. Выйшла 11 нумароў, з іх 5 канфіскаваны. Забаронена польскімі ўладамі.
Адлюстроўвала рэпрэсіі польскага ўрада супраць беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, выкрывала паклёп праўрадавай прэсы на яго арыштаваных прадстаўнікоў, дэпутатаў сейма, інфармавала пра дэманстрацыі ў іх абарону (у Косаве, расстраляную паліцыяй, а таксама ў Мінску) — артыкулы «Буржуазная маральнасць», «У чым вінавацяць нашых паслоў». Прапагандавала новую тактычную лінію вызвольнай барацьбы ў перыяд наступлення рэакцыі, устаноўку на актывізацыю культурна-асветны фронту. Крытыкавала пазіцыю ўрада па пытаннях зямельнай рэформы і асветы. Востра ставіла праблему правоў чалавека ў Польшчы і праявы фашызму ў краіне (артыкулы «Да вызвалення чалавека», «Ці ёсць фашызм у Польшчы?»).
Інфарміравала пра важнейшыя культурныя падзеі ў Заходняй Беларусі і БССР. Змяшчала творы М. Васілька, Т. Кляшторнага, С. Галыша, Т. Волі і інш.
Літаратура
Спасылкі «Наш голас» // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх
Катэгорыя:Газеты Вільні на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Заходняй Беларусі Катэгорыя:1927 год у Вільні