Уладзімір Сцяпанавіч Адзяры́ха ( — Адзярыха, Уладзімір Сцяпанавіч (кандыдат біялагічных навук; 1937—2006)) — вучоны ў галіне геабатанікі, кандыдат біялагічных навук (1971), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Горкі Мінскай вобласці. Скончыў школу ў БелічахАдерихо Владимир Степанович // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі. У 1960 годзе скончыў лесагаспадарчы факультэт Беларускага лесатэхнічнага інстытута. Працоўную дзейнасць пачаў у Беларускім лесаўпарадкавальным прадпрыемстве «Леспраект». З кастрычніка 1964 года працаваў у Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча. Займаў пасады ад старшага інжынера да вядучага навуковага супрацоўніка лабараторыі геабатанікі. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю пад кіраўніцтвам акадэміка І. Д. Юркевіча.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па біяцэналогіі, пытаннях аднаўлення, аховы і рацыянальнага выкарыстання лясоў. Адзін са стваральнікаў геабатанічных карт расліннасці Беларусі. Аўтар і сааўтар больш за 125 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій і 10 карт расліннасці.

Сярод апублікаванага: Карта растительности Белорусской ССР [Карты] / Академия наук БССР, Институт экспериментальной ботаники, Отдел геоботаники ; В. С. Адерихо [и др.]; cоставлена под руководством И. Д. Юркевича. — Мн.: Наука и техника, 1969. Типы и ассоциации ясеневых лесов : (по исследованиям в БССР) / И. Д. Юркевич, В. С. Адерихо ; Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича, Лаборатория геоботаники. — Мн. : Наука и техника, 1973. Растительность Белоруссии, её картографирование, охрана и использование. — Мн., 1979. (разам з І. Д. Юркевічам, Д. С. Голадам). Липники Белоруссии. — Мн., 1988. (разам з І. Д. Юркевічам, В. Л. Дольскім).

Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР (1972) у галіне навукі.

Літаратура

Спасылкі Адерихо Владимир Степанович // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі БДТУ Катэгорыя:Геабатанікі Катэгорыя:Геабатанікі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ