«Радзіма» — шырокаэкранны кінатэатр у Магілёве, размешчаны ў цэнтры горада, па Ленінскай вуліцы, 47.

Будынак кінатэатра пабудаваны ў 1939 годзе па праекце архітэктара У. Вараксіна. У час Вялікай Айчыннай вайны разбураны, у 1944 годзе адноўлены, у 1972 годзе рэканструяваны. Праводзяцца рэтраспектыўныя і тэматычныя паказы кінастужак. Пры кінатэатры працаваў кінаклуб выхаднога дня.

Архітэктура

Адзін з першых у беларускім савецкім дойлідстве будынкаў, у якім выкарыстаны класічныя формы і дэкор. Замыкае перспектыву Камсамольскага сквера з боку вуліцы Першамайскай. Кампактны цагляны будынак мае ў плане форму выцягнутага прамавугольніка. Галоўны фасад вырашаны ў выглядзе 4-калоннага порціка. На падоўжнай восі аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі паслядоўна размешчаны касавы вестыбюль, двухсветлавое прасторнае фае і глядзельная зала на 550 месцаў. На антрэсольным паверсе невялікая канцэртна-лекцыйная і чытальная залы, буфет.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кінатэатры Магілёва Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Уладзіміра Вараксіна Катэгорыя:1939 год у Магілёве Катэгорыя:Вуліца Лепяшынскага (Магілёў) Катэгорыя:Вуліца Будзённага (Магілёў)