Пылю́шнік альпійскі (Thalictrum alpinum) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй 5—15 (да 20) см. Сцябло простае, голае, часам з адным лістом. Лісце двойчыперыстае, у прыкаранёвай разетцы. Ліставыя пласцінкі круглаватыя, скурыстыя, 3—5-зубчастыя. Кветкі паніклыя, чырванавата-бураватыя, у галінастай гронцы. Плод — шматарэшак. Асобныя плодзікі амаль сядзячыя, рабрыстыя, крыху сагнутыя.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія Пылюшнік альпійскі распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Расце ў тундры і на горных лугах, па берагах горных ручаёў, на скалах і марэнах каля ледавікоў. Цвіце ў чэрвені—ліпені.

Ахоўваецца на тэрыторыі Расіі (Башкартастан, Комі).

Гаспадарчае значэнне Лекавая і дэкаратыўная расліна.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Thalictrum alpinum L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Казяльцовыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе