Пылю́шнік жоўты (Thalictrum flavum) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Назвы Пылюшнік жоўты, вярэдаўнік, вяха.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1,5 м, з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, баразнаватае, галінастае. Лісце чаргаванае, тройчыперыстае. Часткі ліста шырокія, трохзубыя, з гладкім краем. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі белавата-жоўтага колеру, з пяццю пялёсткамі, на кароткіх кветаножках, у суквеццях, утвараючых шчыльную мяцёлку. Тычыначныя ніткі павіслыя, бледна-ружовага колеру. Плод — сядзячы арэшак яйцападобнай формы, з 6 рэбрамі і носікам.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія Пылюшнік жоўты распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, умераных абласцей Азіі і ў АлжырыTaxon: Thalictrum flavum L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Святлолюбівая расліна. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф, эўтроф.

Расце на вільготных і забалочаных лугах, па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках і на ўзлесках. Цвіце ў чэрвені—ліпені.

Гаспадарчае значэнне Лекавая і дэкаратыўная расліна.

Літаратура

Спасылкі

Thalictrum flavum L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Казяльцовыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе