Мікалай Васільевіч Сторажаў (; , с. Стары Вышкаў, Бранскай вобласці, Расія — ) — беларускі юрыст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар юрыдычных навук (1978), прафесар (1985). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2000).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959). У 1959—1962 гадах малодшы навуковы супрацоўнік аддзела прававых навук АН БССР, з 1965 года старшы навуковы супрацоўнік, у 1978—1986 гадах загадчык сектара, у 1986—1998 гадах загадчык аддзела Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі.
У 1998—1999 гадах намеснік дырэктара Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі, з 1999 года дырэктар-арганізатар Інстытута дзяржавы і права НАН Беларусі, з 2002 года дырэктар гэтага інстытута. Адначасова ў 1980—1984 гадах прафесар кафедры Беларускага ўніверсітэта культуры, з 1993 года прафесар і загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы ў галіне аграрнага, зямельнага і экалагічнага права, часткова канстытуцыйнага права. Даследаваў праблемы развіцця і ўдасканалення аграрнага, зямельнага і экалагічнага права, прававога становішча сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, забеспячэння зямельна-аграрнай рэформы, удасканалення выбарчай сістэмы Рэспублікі Беларусь. Адзін з аўтараў «Гісторыі дзяржавы і права Беларускай ССР» (т. 1—2, 1970—1976). Прымаў удзел у распрацоўцы Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Зямлі, Закона «Аб праве ўласнасці на зямлю», Закона «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджанню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС», Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і інш. З 2003 года член расійска-беларускай камісіі па распрацоўцы праекта Канстытуцыйнага Акта Саюзнай дзяржавы.
Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфійПамяти учёного. Сторожев Николай Васильевич // Сайт НАНБ.
Асноўныя працы Правовое положение колхоза на современном этапе. — Мн., 1975. Правовой режим мелиорированных земель. — Мн., 1986. Правовое обеспечение земельно-аграрной реформы в Республике Беларусь (совм. с И. П. Кузьмич) // Выбраныя навуковыя працы Беларускага Дзяржаўнага універсітэта. У 7 т. III том. Юрыспрудэнцыя. Эканоміка. Міжнародныя адносіны. — Мн., 2001. Природоохранное законодательство Республики Армения, Республики Беларусь и Российской Федерации: Современное состояние и оценка выполнения экологических требований в других отраслях законодательства (в соавтарстве). — М., 2001. Правовые проблемы создания Союзного государства // К 10-летию образования Содружества Независимых Государств: итоги и перспективы. Материалы круглого стола. Минск. 18 декабря 2001. — Мн., 2002. Аграрное право Республики Беларусь. Общая часть. Курс лекций. — Мн., 2003 (совм. с И. П. Кузьмич).
Літаратура
Николай Васильевич Сторожев, 1934—2004 гг. // Государство и право. — 2004. — № 12. — С. 119—120. Сторожев Николай Васильевич // Национальная Академия наук Беларуси. Персональный состав. 1928—1998 / Сост. О. А. Гапоненко и др. — Мн.: БелЭн, 1998. — С. 248. К 75-летию со дня рождения Н. В. Сторожева / Балашенко С. А. и др. // Право.by. — 2009. — № 4. — С. 5—8. Член-корреспондент Николай Васильевич Сторожев : [к 65-летию ученого-юриста] // Атэстацыя. — 1999. — № 3. — С. 95—96.
Спасылкі Они прожили достойную жизнь // Юрыдычны факультэт БДУ Мікалай Васільевіч Сторажаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Юрысты СССР Катэгорыя:Юрысты Беларусі