Паліцыя Расіі () — складовая частка адзінай цэнтралізаванай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі. Уключана ў органы МУССт. 14 Положения о Министерстве внутренних дел Российской Федерации, утв. Указом Президента Российской Федерации от 01.03.2011 № 248 «Вопросы Министерства внутренних дел Российской Федерации».
Паліцыя прызначана для абароны жыцця, здароўя, правоў і свабоды грамадзян Расійскай Федэрацыі, замежных грамадзян, асоб без грамадзянства; для процідзеяння злачыннасці, аховы грамадскага парадку, уласнасці і для забеспячэння грамадскай бяспекі.
У межах сваёй кампетэнцыі кіраўніцтва дзейнасцю паліцыі ажыццяўляюць Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі непасрэдна або праз міністра ўнутраных спраў, кіраўнікі тэрытарыяльных органаў Міністэрства ўнутраных спраў і кіраўнікі падраздзяленняў паліцыі.
Гісторыя Расійская імперыя Прынцыпы функцыянавання паліцыі складаліся на працягу XVII—XVIII стст., а арганізацыйныя асновы былі закладзены падчас праўлення Пятра I. Да 1780-х гадоў узніклі ўсе неабходныя падставы для прыняцця адзінага зводу паліцэйскіх актаўИсеев, Б. Д. Деятельность полиции России в XVIII—XIX веках по профилактике преступлений (историко-правовой анализ): дис. ... канд. юрид. наук: 12.00.01 / Б. Д. Исеев. — СПб., 2004. — 158 л. — Л. 33—35.. 8 красавіка 1872 года Кацярына II выдала «Устав благочиния или полицейский» — дакумент, які фактычна ўсю першую палову XIX ст. рэгламентаваў структуру і кампетэнтнасць паліцэйскай установы — «Управы благочиния», а таксама вызначаў месца паліцыі ў сістэме іншых дзяржаўных органаўПинигин, М. Г. Организационно-правовые основы деятельности полиции в Российской империи по «Уставу благочиния или полицейскому» (1782—1862 гг.): дис. ... канд. юрид. наук: 12.00.01 / М. Г. Пинигин. — М., 2003. — С. 7, 8, 45, 46, 54.. «Устав благочиния или полицейский» адлюстраваў своеасаблівасць паліцэйскіх органаў. З'яўляючыся прадуктам законатворчасці ўрада Расійскай імперыі, ён кантраляваў і рэгуляваў толькі гарадскую паліцію. У сельскай мясцовасці дзейнасць паліцыі рэгламентавалася асобнымі пунктамі іншага заканадаўчага акта «Учреждения для управления губерний», які быў прыняты ў 1775 годзе.
Паводле сучасных расійскіх правазнаўцаў, структура і склад мясцовых паліцэйкіх апаратаў (губернскага, гарадскога, павятовага) у першай палове XIX ст. нават пад уплывам палітычных, эканамічных і сацыяльных фактараў практычна не змяняліся. Указы аб паліцыі ў першай палове XIX ст. мелі на мэце толькі выпраўленне і ўдакладненне некаторых палажэнняў актаў «Учреждения для управления губерний» і «Устав благочиния или полицейский». Так, функцыі паліцыі былі кансалідаваны ў XIV томе Зводу законаў Расійскай імперыі. У 1837 годзе ўступіла ў дзеянне «Положение о земской полиции», якое нязначна змяняла структуру паліцыі, аднак прынцыпы, закладзеныя Кацярынай II, працягвалі дзейнічаць. Фактычна ўся рэарганізацыя зводзілася да павелічэння колькасці паліцэйскага персаналуПинигин, М. Г. Организационно-правовые основы деятельности полиции в Российской империи по «Уставу благочиния или полицейскому» (1782—1862 гг.): дис. ... канд. юрид. наук: 12.00.01 / М. Г. Пинигин. — М., 2003. — С. 120, 138..
Сучасная структура Галоўнае ўпраўленне па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху (ДАІ) Галоўнае ўпраўленне па забеспячэнні аховы грамадскага парадку (ППС) Галоўнае ўпраўленне па супрацьдзеянні экстрэмізму Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі Галоўнае ўпраўленне на транспарце Галоўнае ўпраўленне крымінальнага вышуку Галоўнае ўпраўленне эканамічнай бяспекі і процідзеяння карупцыі Галоўнае ўпраўленне па пытаннях міграцыі Галоўнае ўпраўленне па кантролю за абаротам наркотыкаў