Іраіда Паўлаўна Сітнікава (нар. , Кацельніч, Кіраўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. Працавала архітэктарам у Краснаярску. З 1961 года — старшы архітэктар, вядучы архітэктар у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): 96-кватэрны жылы дом па вул. Рэспубліканскай (1968), шматкватэрныя жылыя дамы па вул. Я. Коласа і Шырокай (1970), мікрараён Зялёны Луг-5 (1972), гандлёвы цэнтр у мікрараёне Зялёны Луг-1, 2 (1973) у Мінску.

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя