Юрый Іванавіч Сердзюкоў (нар. , Ірбіт, Свярдлоўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут у 1954 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Свярдлоўска, у Мінскграмадзянпраекце, з 1980 года — галоўны спецыяліст аддзела экспертызы ў Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): Дом праектных арганізацый Дзяржбуда СССР у Свярдлоўску (1960-я гады), праект забудовы Жодзіна, Маладзечна, Салігорска (1970-я гады), рэстаран «Заслаўе» на Заслаўскім вадасховішчы (1974), ВА «Беларуськалій» у Салігорску (1980—1986).

Узнагароды Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Екацярынбурга Катэгорыя:Архітэктары Жодзіна Катэгорыя:Архітэктары Маладзечна Катэгорыя:Архітэктары Салігорска Катэгорыя:Нарадзіліся ў Свярдлоўскай вобласці