Нацыянальны парк Маіко́ () — нацыянальны парк на паўночным усходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Створаны ў 1970 г. для захавання прыроды Ітуры. У нашы дні займае плошчу 10885 км².

Гісторыя У 1949 г. бельгійская каланіяльная адміністрацыя стварыла на месцы Маіко паляўнічы заказнік, як мяркуецца, для захавання мясцовых лясоў ад здабытчыкаў каштоўных каменняў, што цікавіліся гэтым раёнам. 20 лістапада 1970 г. Мабуту Сесе Секо падпісаў указ пра стварэнне нацыянальнага парка. Аднак захаванню дзікай прыроды перашкаджала палітычная нестабільнасць. У розныя гады часткі парка кантраляваліся ўзброенымі паўстанцамі, якія не заміналі паляванню і здабычы мінералаў. У нашы дні паступова развіваецца турызм.

Прырода Большая частка нацыянальнага парка Маіко пакрыта даджавым трапічным лесам. Тут сустракаюцца такія жывёлы, як леапард, гарыла, лясны афрыканскі слон, акапі, шмат розных птушак.

Спасылкі Дапаможнік для вандроўнікаў

Катэгорыя:Нацыянальныя паркі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Катэгорыя МСАП II