Ігар Міронавіч Губерман (; нар. , ) — расійскі паэт і празаік, які атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы сваім афарыстычным і сатырычным чатырохрадкоўям — «Гарыкі».

Біяграфія Ігар Губерман нарадзіўся 7 ліпеня 1936 года ў Харкаве. Пасля школы паступіў у Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У 1958 годзе скончыў яго, атрымаўшы дыплом інжынера-электрыка. Некалькі гадоў працаваў па спецыяльнасці, паралельна займаючыся літаратурай.

У канцы 1950-х пазнаёміўся з А. Гінзбургам, які выдаваў адзін з першых самвыдатаўскую часопісаў «Сінтаксіс», а таксама з шэрагам іншых філосафаў, дзеячаў літаратуры, выяўленчага мастацтва. Пісаў навукова-папулярныя кнігі, але ўсё больш актыўна выяўляў сябе як паэт-дысідэнт. У сваёй «неафіцыйнай» творчасці выкарыстаў псеўданімы, напрыклад І. Міронаў, Абрам Хаям.

У 1979 годзе Губерман быў арыштаваны па сфальсіфікаваным абвінавачванні (аб куплі крадзеных абразоў) і асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі. Не жадаючы лішняга палітычнага працэсу, улады судзілі Губермана як крымінальніка па артыкуле за спекуляцыю.

Трапіў у папраўча-працоўны лагер, дзе вёў дзённікі. Затым, ужо ў перыяд ссылкі, на базе гэтых дзённікаў была напісана кніга «Прагулкі вакол бараку» (у 1980 напісана, апублікавана ў 1988). У 1984 годзе ён вярнуўся з Сібіры. Доўга не мог прапісацца ў горадзе і ўладкавацца на працу.

У 1988 годзе Губерман эміграваў з СССР у Ізраіль, жыве ў Іерусаліме.

У 1990 годзе быў уганараваны прэміяй «Залатое цяля» «Літаратурнай Газеты» («Клуба 12 крэслаў»).

Спасылкі Выбраныя гарыкі ў перакладзе Яўгена Бяласіна і Макса Шчура

Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Сатырыкі Расіі Катэгорыя:Савецкія дысідэнты Катэгорыя:Імігранты Ізраіля Катэгорыя:Паэты Ізраіля Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай