Рагне́дзіна () — пасёлак гарадскога тыпу ў Бранскай вобласці Расіі, на рацэ Габ’і. Адміністрацыйны цэнтр Рагнедзінскага раёна. Насельніцтва на 2015 год — 2980 чалавекАцэнка насельніцтва Бранскай вобласці 2009—2015 гг .

Знаходзіцца за 96 км на паўночны захад ад Бранска, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Дубраўка.

Гісторыя Згодна з паданнем паселішча заснавала ў 985 годзе Рагнеда — дачка полацкага князя Рагвалода, адсюль і найменне.Скандынаўская тапаніміка беларускай зямлі // Андрэй Катлярчук. Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2002

Упершыню згадваецца ў летапісах пад 1167 годам у сувязі са смерцю вялікага князя кіеўскага Расціслава Мсціславіча, назва дадзена па імі яго сястры, княгіні Рагнеды Мсціслаўны.

У XVIII стагоддзі на абшарніцкіх землях пачалі сяліцца гандляры, у мястэчку была пабудавана царква. У XIX стагоддзі сяло ў Рослаўскім павеце Смаленскай губерні, вядомае сваімі кірмашамі.

Насельніцтва 1869 год — 1019 чал. 2009 год — 3046 чал.

Эканоміка У Рагнедзіне працуе льнозавод.

Славутасці Царква Маці Божай Смаленскай (1842)

Спасылкі

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Бранскай вобласці