Гарадскі цэнтр культуры — будынак у Светлагорску Гомельскай вобласці, размешчаны ў Першамайскім мікрараёне, па вуліцы імя 50-годдзя Кастрычніка. Пабудаваны ў 1972 годзе як Палац культуры хімікаў па праекце архітэктары Л. Анікінай або Э. Дзямідаў, В. Маслоў, І. Раткоў. Адна з найбольш значных пабудоў горада. Яго архітэктура грунтуецца на выкарыстанні сучасных канструкцый, шкла, бетону, дэкаратыўных насценных размалёвак.

Архітэктура Трохпавярховы будынак сіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Першы паверх у плане мае П-падобную форму. На ім узвышаецца цэласны кубічны аб’ём 2-га і 3-га паверхаў. Фасады пабудовы вырашаны строга і лаканічна. Шырокая парадная лесвіца вядзе з фае 1-га паверха да глядзельнай залы па 2-м паверсе. 2 службовыя лесвіцы размешчаны ў тарцах.

На тарцы, што выходзіць у фае, размалёўка ў тэхніцы энкаустыкі «Зямля Светлагорская» (мастак Г. Вашчанка; 10x15 м; ). Кампазіцыя пано прысвечана памяці загінуўшых абаронцаў Радзімы, прыгажосці прыроды Палесся, сучаснаму навукова-тэхнічнаму прагрэсу. Складаныя ракурсы, разлічаныя на ўспрыняцце размалёўкі з розных пунктаў ніжняга паверха і балкона фае, узбагачаюць кампазіцыю, арганічна ўключаюць яе ў прастору інтэр’ера.

Літаратура

Катэгорыя:Дамы культуры Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Лідзіі Анікінай Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Светлагорска Катэгорыя:1972 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі мадэрнізм