Клу́мба (ад  — група дрэў, кустоў) — від кветніка, які прыўзняты на 10—15 см над узроўнем глебы (дарожак, газонаў). Часцей сіметрычны ў плане (круг, квадрат, авал). Для стварэння клумбаў выкарыстоўваюць адна-, двух- і шматгадовыя кветкава-дэкаратыўныя расліны, газонныя травы. Расліны падбіраюць для забеспячэння бесперапыннага цвіцення на працягу вегетацыйнага перыяду. Клумбы ўпрыгожваюць скульптурамі, дэкаратыўнымі вазамі, фантанамі, вечназялёнымі кадушачнымі раслінамі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ландшафтны дызайн Катэгорыя:Садаводства Катэгорыя:Кветкаводства