Валянцін Георгіевіч Путроў (, Менск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1966 годзе. Працаваў у Мінскім аблміжкалгаспраекце, праектна-канструктарскім бюро Заххімрамбудмантажа, выканкаме Цэнтральнага раёна Мінска, у праектных арганізацыях Мінжылкамгаса БССР, начальнікам упраўлення ў ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, з 1987 года — намеснік дырэктара НДІ пры Белдзяржуніверсітэце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1974 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць Асноўныя працы: забудова цэнтральных сядзібаў калгасаў і саўгасаў Мінскай вобласці (1966—1969), будаўніцтва і рэканструкцыя прамысловых аб’ектаў і грамадзянскіх будынкаў у Мінску і гарадах Мінскай вобласці (1969—1971, 1978—1981).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя